Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

100-годдзе абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі!

Дата: 31 декабря 2018 в 17:03, Обновлено 2 января 2019 в 17:22
401 просмотр

1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з моманту абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

Важнасць гэтай падзеі заключаецца ў тым, што пераадольваючы шматлікія цяжкасці, было забяспечана сапраўднае рашэнне пытання аб самавызначэнні беларусаў шляхам стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці адбывалася ў складанай эканамічнай і ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая была абумоўлена Першай сусветнай вайной, падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, ваеннай інтэрвенцыяй краін Антанты.

Калі зрабіць падарожжа на машыне часу і перанесціся на 100 год назад, то можна ўбачыць, што ў канцы лістапада-пачатку снежня 1918 г. заходняя частка тэрыторыі Беларусі і горад Мінск яшчэ былі акупіравана кайзераўскімі войскамі. Аднак пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі урад РСФСР ануліраваў Брэсцкі мірны дагавор з гэтай краінай. Паступова бальшавіцкія войскі пачынаюць прасоўвацца на захад, пад юрысдыкцыю савецкай улады адыходзяць  ўсё новыя, у тым ліку і беларускія тэрыторыі. У сувязі з гэтым асаблівую актуальнасць набывае пытанне аб форме і характары дзяржаўнай ўлады на вызваленых землях.
10 снежня 1918 г. германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Рада абвешчанай ў лютым-сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі знаходзілася ў стане глыбокага крызісу. Адзін з лідараў БНР А. Луцэвіч ў другой палове лістапада вёў перамовы ў Маскве з У.І. Леніным наконт найбольш актуальных пытанняў утварэння беларускай дзяржавы. Аднак падчас ўступлення ў Мінск Чырвонай Арміі, членаў рады БНР, за выключэннем прадстаўнікоў партыі сацыял-дэмакратаў, ў горадзе не было.

Да канца лістапада 1918 г. савецкія рэспублікі былі створаны ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Украінская Савецкая рэспубліка існавала са снежня 1917 г. У пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. Камуністы-беларусы, якія ўваходзілі ў склад Белнацкама (Беларускага нацыянальнага камісарыята) і беларускіх секцый РКП(б) пачалі ставіць пытанне аб утварэнні Беларускай савецкай рэспублікі. З другога боку, кіраўніцтва Аблвыканкамзаха (вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на Заходнім фронце і на тэрыторыі, неакупіраванай германскімі войскамі) лічыла, што існаванне нацыяльнаных рэспублік наносіць шкоду інтарэсам сусветнай рэвалюцыі.

Важным крокам на шляху да сваёй дзяржаўнасці стала канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая адбылася  21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве. Яна прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале са Зм. Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю “стварэння Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі”.

Пытанне аб самавызначэнні Беларусі было вырашана ў апошні тыдзень снежня 1918 г. 25 снежня старшыня Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцей І.В. Сталін паведаміў, што ЦК партыі вырашыў “… пагадзіцца з беларускімі таварышамі на стварэнне Беларускага савецкага ўрада”.

30 снежня 1918 года ў Смаленску распачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Асобна была прынята пастанова аб тэрыторыі Беларусі: у склад рэспублікі павінны былі ўвайсці Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская губерні поўнасцю, а таксама асобныя раёны Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў.

Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзаха. Старшынёй урада быў абраны Зм. Жылуновіч.

1 студзеня 1919 года Часовы ўрад абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Уся ўлада ў Беларусі, адзначалася ў Маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб’явіў па-за законам раду БНР. 5 студзеня 1919 года Часовы ўрад і Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Савецкай Беларусі.

Сваю дзейнасць урад ССРБ пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, голад і галеча. Знешнепалітычныя абставіны былі таксама складанымі. У лістападзе 1918 г. была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. У адказ на прэтэнзіі Польшчы ЦК РКП(б) 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне выключыць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні са складу ССРБ, а Мінскую і Гродзенскую губерні аб’яднаць з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай.

Нягледзячы на шматлікія пратэсты, кіраўніцтва БССР вымушана было прыняць пастанову вышэйшага партыйнага органа. 2 – 3 лютага 1919 г. ў Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прызнаў неабходнасць аб’яднання Беларускай і Літоўскай савецкіх рэспублік ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю ССРБ, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.