Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

История школы

Дата: 30 октября в 13:59

Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі – грамадска-палітычны дзеячканца XIX – першай паловы XX стагоддзя, выдатны педагог, які аддаў шмат сіл для ажыццяўлення ленінскіх ідэй рэформы школы. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны маскоўскі праект рэформы школы, з якім П.М. Лепяшынскі выступіў на I Усерасійскім з’ездзе па асвеце 25 жніўня 1918 года. У аснову праекта быў пакладзены прынцып адзінай працоўнай школы, які быў рэалізаваны пры стварэнні Дэкрэта ад 16 кастрычніка 1918 года “Аб адзінай працоўнай школе Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі”.

Новая школа ўяўлялася П.М. Лепяшынскаму перш за ўсё як школа адзіная – ў плане яе мэтаў і задач, у сэнсе “органической связи между отдельными ступенями школы и беспрепятственного перехода учащихся из одной ступени в другую”. На думку П.М. Лепяшынскага “школа должна способствовать нормальному развитию мозга и мускулов, органов дыхания и нервной системы, и вообще всего детского организма”.

У аснову працы адзінай працоўнай школы былі пакладзены як разумовая, так і фізічная праца – разумовыя заняткі, павінны пераплятацца з працоўнымі працэсамі. Аднак апошнія, у яго разуменні, не проста сродак свядомага засваення асноў навук, а цэнтральнае звяно, вакол якога канцэнтруецца пазнавальная дзейнасць. Дзеці павінны набываць веды ў працэсе разнастайных працоўных заданняў, якія ўскладняюцца на вышэйшых ступенях навучання. На думку П.М. Лепяшынскага, “нет такого трудового акта, в котором ребенку не пришлось бы иметь дело со свойствами материи, с ее качественными и количественными признаками, не пришлось бы оценивать, взвешивать, измерять, складывать, вычитать, умножать, делить, составлять квадратные уравнения, вычерчивать графики и рыться в таблицах. И чем дальше он подвигается по ступенькам школы, тем сложнее становятся предлагаемые ему трудовые задачи”.

Будучую школу П.М. Лепяшынскі ўяўляў як працоўную, у якой меркавалася злучыць навучанне з прадукцыйнай працай. Мэтай дадзенай працы, на яго думку, можа быць ці “непосредственное создание учащимися полезных потребительских ценностей, или производство полезной работы, лишь в конечном счете создающей материальные блага, например забота о чистоте, о гигиенических условиях жизни в школе и т.п.”.

Для рэалізацыі ідэі стварэння “новай школы” П.М. Лепяшынскі накіроўваецца на сваю малую Радзіму – старажытную беларускую вёску Літвінавічы, якая размяшчалася на маляўнічым беразе ракі Сож, у Рагачоўскім павеце, Магілёўскай губерні (варта адзначыць, што школа існавала ў вёсцы Літвінавічы ўжо з трэцяй чвэрці XIX стагоддзя).

Лістападаўскім днём 1918 года группа энтузіястаў прыбыла на месца, сярод іх былі: Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі з жонкай, Вольгай Барысаўнай, і дачкой Волюшкай, піцерскі слесар Яўген Пятровіч Розумаў, а таксама сваяк Лепяшынскага, педагог Міхаіл Іванавіч Кернажыцкі.

Па навакольных вёсках маланкай пранеслася вестка, што ў Літвінавічы прыехаў Лепяшынскі “з настаўнікамі з Масквы ад самагоЛеніна” і адкрывае школу для сялянскіх дзяцей.

Неўзабаве да Панцеляймона Мікалаевіча прыйшоў хлопчык у салдацкім шынялі да пят і ў бацькавай будзёнаўцы. “Я хачу вучыцца”, – сказаў ён. Першы вучань Літвінавіцкай школы-камуны назваў сябе: “Іларыён Ігнаценка”. За ім прыйшлі Саша Атрачоў, Даша Ісаева, Сеня Хадановіч, Саша Шафераў. Усяго сабралася каля сарака чалавек. Са старэйшымі дзецьмі праводзілі заняткі Панцеляймон Мікалаевіч і Вольга Барысаўна, з малодшымі – Вольга Панцеляймонаўна і Міхаіл Іванавіч Кернажыцкі.

Настаўнікі імкнуліся знайсці найбольш даступныя і эфектыўныя формы навучання, даць дзецям агульнаадукацыйную падрыхтоўку, выхаваць пачуццё калектывізму і прывучыць да самаабслугоўвання. Амаль усе вучні былі з бедных сялянскіхсем’яў.

Кожны хлопчык павінен быў пад наглядам і з дапамогай настаўніка пашыць сабе берэт, штаны, сарочку, а дзяўчынка – сукенку. У спальных пакоях стаялі ложкі, змайстраваныя самімі вучнямі ў школьнай майстэрні. Дзеці былі падзелены на арцелі. Калі адна арцель працавала на кухні, рыхтуючы пад кіраўніцтвам Вольгі Барысаўны абед, то наступны месяц яна ўжо шыла вопратку. Такім чынам, дзеці практычна авалодалі разнастайнымі навыкамі гаспадарчых работ і па самаабслугоўванню.

Пад час грамадзянскай вайны неаднаразова школа-камуна ставілася пад пагрозу: і пад час антысавецкага паўстання ў Карме ў лютым 1919 года, і пад час налётаў банды Івана Галакі. Таму па распараджэнні У.І. Леніна Літвінавіцкую школу-камуну перавялі ў сталіцу, яна пачала называцца Маскоўская доследна-паказальная школа-камуна імя П.Н. Лепяшынскага.

У гэтай школе акрамя хлопчыкаў і дзяўчынак з Кармянскай воласці (іх было 22 чалавекі), вучыліся дзеці вядомых партыйных і савецкіхработнікаў: К.Я. Варашылава, Д.І. Курскага, А.Д. Цюрупы і інш.

Б.А. Нявераў-Скобелеў (сын пісьменніка А.С. Няверава), які выхоўваўся ў Маскоўскай школе-камуне, успамінаў, што сялянскія дзеці з Беларусі прынеслі з сабой вялікую павагу да фізічнай працы, прагу да ведаў, а дзеці партыйных і савецкіх работнікаў дапамагалі ім асвоіцца ў вялікім горадзе, набыць навыкі агульнай культуры, знаёмілі з гістарычнымі помнікамі Масквы.

З тых, хто паехаў з вёскі Літвінавічы ў Маскву, выйшлі спецыялісты народнай гаспадаркі, афіцэры Савецкай Арміі, педагогі, навуковыя супрацоўнікі, дзеячы культуры і мастацтва.

Пасля ад’езду ў Маскву Вольга Барысаўна і Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскія пастаянна клапаціліся аб арганізацыі народнай асветы на Кармяншчыне, падтрымлівалі цесную сувязь са школай у вёсцыЛітвінавічы – адной з лепшыхсямігодак у перадваенныя гады.

У 1937 годзе Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі наведваў вёску Літвінавічы, прыходзіў на ўрокі да настаўнікаў, гутарыў з вучнямі, расказваў аб Маскве, успамінаў аб сустрэчах з У.І. Леніным, разам з дзецьмі хадзіў на экскурсію на раку Сож. Ён марыў аб стварэнні ў роднай вёсцы ўзорнай сярэдняй школы. У гэты час Літвінавіцкую школу ўзначальваў Павел Арсенцьевіч Паліцын. Чалавек дысцыплінаваны і акуратны. Да дысцыпліны і акуратнасці прывучаў сваіх вучняў і  калег. Працавалі ў школе таленавітыя настаўнікі: Г.П. Корачкін, С.Ф. Сафонаў, С.С. Палаўкоў, С.А. Паплаўскі, І.П. Касцючэнка і іншыя. Аднак іх маары аб узорнай школе перакрэсліла ў чэрвені 1941 года Вялікая Айчынная вайна.

Калі на нашу краіну вераломна напала фашысцкая Германія, першы ўдар на сябе прыняла Беларусь. Усё мужчынскае насельніцтва, дасягнуўшае паўналецця, узнялося на абаронуРадзімы. Добраахвотнікамі і па прызыву пайшлі ў армію, партызаны і падполле, многія настаўнікі школы. Нажаль не ўсе яны вярнуліся з фронту. Назаўжды ў памяці землякоў засталіся: Г.П. Корачкін, С.Ф. Сафонаў, С.С. Палаўкоў, С.А. Паплаўскі, І.П. Касцючэнка і іншыя.

Рэспубліка пылала ў агні. Вораг знішчаў цэлыя населеныя пункты, прамысловыя прадпрыемствы, адміністрацыйныя будынкі. Не пазбегла гэтага лёсу і Літвінавіцкая школа.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны дырэктарам школы з’яўляўся малодшы брат Панцеляймона Мікалаевіча Лепяшынскага – Пётр Мікалаевіч. Неабходна было папаўняць прабелы вучняў у ведах, аднаўляць будынак школы. На ўсё гэта не было ні сіл, ні сродкаў. Таму у пасляваенны час заняткі праводзіліся па хатах мясцовыхжыхароў.

З 1950 па 1974 гады дырэктарам школы працаваў П.М. Сяргеенка – заслужаны настаўнік БССР, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Менавіта пры ім у 1951 годзе быў пабудаваны новы, прасторны, двухпавярховы будынак школы, у сценах якога да 2016 года звінелі галасы дзяцей. У 1964 годзе ўзведзены другі корпус.

Дзякуючы самаадданай працы настаўнікаў С.Ф. Хадановіча, Р.Р. Ганжурова, А.В. Ладзіка, Т.С. Хадановіч, М.І. Курбацкай, М.П. Ігнаценкі, а таксама І.Г. Якуша, які 30 год быў нязменным намеснікам дырэктара школы, стваральнікам і загадчыкам мемарыяльнага музея П.М. Лепяшынскага у сценах школы падрыхтавана новая плеяда настаўнікаў: Г.П. Галаўнёва, В.П. Гузянкова, З.М. Давыдзенка, Л.В. Паўлоўская, Е.П. Палякова.

З 1975 па 1991 год кіраваў навучальнай установай В.І. Палякоў. У 1978 годзе пры школе быў пабудаваны інтэрнат для вучняў з суседніх вёсак, а ў 1976 – прыбудаваны спартыўная і актавая залы.

Школа прадаўжала добрыя традыцыі мінулага, укараняла новыя, рабіла добрыя справы.

Пачынаючы з 50-х гадоў мацнела сувязь з сельскай гаспадаркай. Настаўнікі біялогіі і працоўнага навучання С.Г. Якуш і Н.П. Ігнаценка разам з вучнямі вялі работу на прышкольным зямельным участку. Дзецям прывівалася любоў да зямлі, вясковай працы. Амаль усе выпускнікі 1950-1970-х гадоў ішлі працаваць у сельскую гаспадарку.

У 70-я гады ў школе пад кіраўніцтвам М.Г. Якуш быў створаны гурток фенолагаў. Вучні назіралі  за прыродай і прадстаўлялі інфармацыю ў Ленінградскае геаграфічнае таварыства.

Дзякуючы настаўніку школы А.Г. Жукаўцу, у 80-я гады, славілася школьная мастацкая самадзейнасць. Вучнёўскі калектыў прымаў удзел у шматлікіх песенных конкурсах.

Добра была арганізавана работа па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Хлопцы пасля выпуску са школы паспяхова паступалі ў навучальныя ўстановы ваеннага профілю. У школе працаваў “Музей баявой славы”. Яго арганізатарам быў настаўнік У.С. Сафонаў.

З 1991 па 2000 гады школай кіраваў “Выдатнік адукацыі” В.Р. Ганжураў. У гэты час у школе працуюць таленавітыя настаўнікі, майстры сваёй справы: Р.Р. Ганжураў, Л.С. Хадановіч, Т.С. Курганкова, Л.М. Жукавец, Т.Б. Лосева, Н.І. Ганчарова, Г.М. Ганжурова, В.С. Міхайлоўская, А.І. Дземчанка і інш. Нягледзячы на ўсецяжкасці постсавецкага жыцця, школа прадаўжала традыцыі мінулага. Тут існавала шырокая сетка факультатываў і аб’яднанняў па інтарэсах. Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіядах па вучэбных прадметах і розных творчых выставах.

Калектыў настаўнікаў і вучняў жыў цікавым жыццём: асвойвалі першыя камп’ютары, займаліся спортам, развівалі свае здольнасці ў розных аб’яднаннях па інтарэсах.

Пры наступных кіраўніках – Н.В. Маскалёвай і А.С. Дзікалавай, школа працягвала сваю слаўную гісторыю. Вучні станавіліся прызёрамі творчых конкурсаў, дыпламантамі алімпіяд па вучэбных прадметах, паступалі ў розныя навучальныя ўстановы нашай краіны. Сёння школа ганарыцца сваімі ўрачамі, настаўнікамі, інжынерамі, заатэхнікамі, менеджарамі, навукоўцамі, механізатарамі – усімі тымі, каго выхавала, пусціла ў вялікаежыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.